Чэхія абвесьціла беларускага дыплямата persona non grata і дала яму 72 гадзіны, каб пакінуць краіну. Яго ідэнтыфікавалі як супрацоўніка, які працаваў пад прыкрыцьцём беларускага КДБ.
Чэская служба контравыведкі BIS заявіла, што сумесна са спэцслужбамі Румыніі і Вугоршчыны раскрыла разгалінаваную сетку, якую КДБ ствараў па ўсёй Эўропе.
Кіраўнік BIS Міхал Коўдэлка падкрэсьліў, што гэты выпадак яшчэ раз даказвае, як важна абмежаваць свабоднае перамяшчэньне расейскіх і беларускіх дыпляматаў у Шэнгенскай зоне, бо яны выкарыстоўваюць дыпляматычнае прыкрыцьцё для шпіянажу.
Чэскае Міністэрства замежных справаў заявіла, што не пацерпіць выкарыстаньня дыпляматычнага прыкрыцьця для шпіянажу.