
Ужо сёньня: у 1579 годзе войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак ад маскоўскай акупацыі
31 жніўня 1579 году войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак. Перад тым захоплены маскоўскім царом Іванам IV горад 16 гадоў быў пад акупацыяй, быў разрабаваны, тысячы палачан былі забітыя або выведзеныя ў маскоўскае рабства. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта тады, пры пажары ў Сафійскім саборы, зьнік полацкі летапіс.
У гэты ж дзень у 1432 годзе — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Гэта стала падставай для пачатку грамадзянскай вайны ў ВКЛ.
Пра іншыя падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі можна пачытаць тут.
На фота: Статут Вялікага Княства Літоўскага, ілюстрацыя.