У 1890 Менск заўзята прыняўся мадэрнізаваць новы гарадскі галава граф Караль Ян Чапскі. З’явіўся гра…

У 1890 Менск заўзята прыняўся мадэрнізаваць новы гарадскі галава граф Караль Ян Чапскі. З’явіўся грамадскі транспарт, электрастанцыя, тэлефон, тэатр ды інш. Чаму ж сёння магіла гэтага чалавека ў маёнтку ў Станькава занядбаная?

Караль Ян Чапскі вядомы не толькі як галава Менску, але і як заснавальнік бровару “Багемія” – сённяшняй “Аліварыі”. Імпэт, з якім Караль Ян узяўся за добраўпарадкаванне Менску, тлумачыцца ягонаю любоўю да Радзімы, не на словах, а на справе.

Жонка Караля Яна, Марыя Леанціна Пуслоўская, паходзіла з казачна багатага роду Пуслоўскіх. Гэты род таксама выявіў увагу да Радзімы і клапаціўся пра яе гістарычную памяць. Граф Вандалін Пуслоўскі, захаваў для нашчадкаў сядзібу Тадэвуша Касцюшкі. Дарэчы, бацька Вандаліна, Войцех, таксама актыўна карыстаўся тэхнічнымі навінкамі на сваіх прадпрыемствах.

Але для Савецкага Саюзу графы Чапскія былі ў першую чаргу класавымі ворагамі, таму іх зацьміў іншы герой. Гаворка ідзе пра партызана Марата Казея, гісторыю якога ведаў кожны савецкі школьнік. Таму станькаўскія школьнікі сёння бачаць у сваім двары акуратную прысаду савецкіх герояў, а побач – закінутыя руіны капліцы-пахавальні Чапскіх.

Адкуль паходзіць род Гутэн-Чапскіх? У чым праявілася любоў да Радзімы прадстаўнікоў гэтага роду? Што засталося ад графскай сядзібы? Ці можна вярнуць колішні бляск маёнтку аднаго з найбольш паспяховых кіраўнікоў Менску?

https://www.youtube.com/watch?v=qKSx57U5eIg

Беларускі магнат у Расейскай імперыі | Беларусский магнат в Российской империи

У 1890 Менск заўзята прыняўся мадэрнізаваць новы гарадскі галава граф Караль Ян Чапскі. З’явіўся грамадскі транспарт, электрастанцыя, тэлефон, тэатр ды інш. Чаму ж сёння магіла гэтага чалавека ў маёнтку ў Станькава занядбаная? https://belsat.eu/?p=1659123…