
У ААН перадалі скаргу на дыскрымінацыю палітзьняволенай Вікторыі Кульшы
https://smarturl.click/lA4j5
«25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне. Камітэт папрасіў надаць жанчыне неабходную мэдыцынскую і псыхалягічную дапамогу, а таксама забясьпечыць належныя ўмовы ўтрыманьня», — заявілі праваабаронцы, спасылаючыся на ліст, які яны атрымалі з камітэту ААН.
Вікторыі Кульшы 43 гады, яна зь Менску, працавала інжынэрам аховы працы. 4 лістапада 2020 году Кульшу затрымалі за тое, што яна адміністравала тэлеграм-чат «Кіроўцы 97% Менск».
За кратамі ў жанчыны моцна пагоршыўся стан здароўя.