На мяжы з Беларуссю падчас спынення мігрнатаў пацярпеў польскі жаўнер Польскі вайсковец пацярпеў учо…

На мяжы з Беларуссю падчас спынення мігрнатаў пацярпеў польскі жаўнер

Польскі вайсковец пацярпеў учора, калі спыняў групу агрэсіўных мігрантаў каля вёскі Чэрэмха на Падляшшы. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён атрымаў траўму рукі і цяпер у шпіталі, яго стан стабільны. Польскія СМІ паведамляюць, што ў яго руцэ выбухнула светлашумавая граната. Інцыдэнт расследуе вайсковая паліцыя.

Нападкі на польскіх вайскоўцаў адбываюцца рэгулярна: у ліпені мігранты кідалі камяні і кактэйль Молатава, а летась адзін жаўнер загінуў падчас атакі. Варшава лічыць, што Менск наўмысна стварае ціск праз міграцыйны крызіс.

Падрабязнасці — па спасылцы