Беларуская літаратура, якой баіцца рэжым
У Беларусі працягваюць забараняць кнігі, што вучаць думаць, разважаць, спачуваць і памятаць. Ярлык «экстрэмізм» навешваюць на гісторыю, паэзію, літаратуру за беларускую мову, за любоў да Радзімы, за праўду. Усё гэта трапляе ў «бан» і выкрэсліваецца не толькі са спісаў у кніжных крамах, але і са школьных праграмаў.
Офіс Святланы Ціханоўскай напярэдадні 1 верасня падрыхтаваў спіс такіх важных для беларускай культуры кніг — твораў, якія сёння пад пагрозай знікнення з публічнага жыцця. Тут усе: класікі, навукоўцы, палітыкі, журналісты, нават дзіцячыя аўтары.
Гэта не проста набор твораў — гэта беларускі культурны скарб, які рэжым імкнецца сцерці з памяці. Таму менавіта цяпер вельмі важна перашкодзіць гэтаму злачынству.