Улады банкруцяць юрыдычную асобу SYMBAL.BY у Беларусі. Тым часам мы працягваем працаваць 11 жніўня 2…

Улады банкруцяць юрыдычную асобу SYMBAL.BY у Беларусі. Тым часам мы працягваем працаваць

11 жніўня 2025 г. Эканамічны суд Мінска пачаў справу аб банкруцтве ТАА «Сымбаль Бай» — юрасобы, ад імя якой мы працавалі ў Беларусі. Прычына фармальная: запазычанасць па страхавых унёсках у памеры каля 7,6 тыс. беларускіх рублёў. Пры гэтым дзейнасць кампаніі ў Беларусі фактычна спынілася яшчэ ў пачатку 2021 года.

Але важна іншае: насамрэч нічога не змяняецца.
– Мы ўжо даўно працуем за межамі Беларусі;
– Інтэрнэт-крама працягвае працу ў звычайным рэжыме;
– Нашы рэчы таксама можна замовіць праз міжнародны маркетплэйс Redbubble.

SYMBAL.BY — гэта не проста запіс у рэестры юрыдычных асоб. Гэта частка сучаснай беларускай гісторыі, якую немагчыма сцерці. Гэта сотні тысяч рэчаў з беларускай сімволікай, што разляцеліся па ўсім свеце і жывуць у дамах беларусаў на ўсіх кантынентах. А мы з вамі — людзі, якія любяць Беларусь і захоўваюць сваю культуру.

SYMBAL.BY нельга знішчыць рашэннем суда. Бо SYMBAL.BY — гэта мы з вамі.