Гісторыя аднаго страйку 30-гадовай даўніныТрыццаць гадоў таму ў краіне прайшоў страйк работнікаў Мен…

Гісторыя аднаго страйку 30-гадовай даўніны

Трыццаць гадоў таму ў краіне прайшоў страйк работнікаў Менскага метрапалітэна, які ўпершыню ў гісторыі постсавецкай Беларусі быў жорстка задушаны сілавымі метадамі. Нагодай стала па распараджэнні дырэктара аб адменене надбавак за безаварыйную працу і абразанне прэмій.

Спачатку былі ўгаворы вярнуцца на працу, потым пайшлі пагрозы аб звальненнях, затым прыбылі амапаўцы і пачаліся разгоны акцый, а следам – пайшлі звальненні. А яшчэ пад канец стачкі ўлады сабралі штрэйкбрэхераў – чыгуначных машыністаў з усёй Беларусі, а таксама прывезлі інструктараў з Расеі. А 21 жніўня 1995 года ўказам Лукашэнкі была прыпынена дзейнасць Свабоднага прафсаюза і першаснай прафсаюзнай арганізацыі ў метрапалітэне.

Цяжка сёння сабе ўявіць, што арганізатары страйку прафсаюзныя лідэры Генадзь Быкаў і Мікалай Канах атрымалі ўсяго па 10 содняў адміністрацыйнага арышту, а Уладзімір Макарчук – 15 содняў.

«Салідарнасць» узгадвае, як улады пачалі пераходзіць ад перамоваў – да дубінак.