Ужо сёньня: 106-я гадавіна сьмерці Івана Луцкевіча https://smarturl.click/L3EdWІван Луцкевіч — белар…

Ужо сёньня: 106-я гадавіна сьмерці Івана Луцкевіча

https://smarturl.click/L3EdW

Іван Луцкевіч — беларускі археоляг, публіцыст, палітык, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

https://smarturl.click/L3EdW

Сёньня таксама
1896 — запатэнтаваны тэлефон з наборным дыскам.
1937 — польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Таварыства беларускай асьветы.
1968 — войскі Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну.
1991 — Эстонія абвясьціла незалежнасьць ад СССР.
1991 — у Маскве больш за 100 000 чалавек пратэставалі супраць путчу ГКЧП; у Менску адбыўся мітынг БНФ.
1998 — Найвышэйшы суд Канады адмовіў Квэбэку ў незалежнасьці.
2020 — Крэмль заявіў, што перамовы зь беларускай апазыцыяй будуць лічыцца ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы.

Нарадзіліся: Тадэвуш Рэйтан, Балеслаў Прус, Раймон Пуанкарэ, Ігар Чаквін.

Памерлі: Аляксандар Ягайлавіч, Уладзімер Пракулевіч, Леў Троцкі, Баляслаў Грабінскі, Віталь Скалабан.