Сяргей Ціханоўскі едзе ў ЗША й Канаду! У верасьні–кастрычніку вядомы беларускі блёгер, апазыцыйны па…

Сяргей Ціханоўскі едзе ў ЗША й Канаду!

У верасьні–кастрычніку вядомы беларускі блёгер, апазыцыйны палітык і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі наведае ЗША й Канаду, каб сустрэцца з беларусамі Паўночнай Амэрыкі й паспрыяць вызваленьню ўсіх беларускіх палітвязьняў падчас сустрэч з амэрыканскімі палітыкамі й СМІ

Сяргей жадае пазнаёміцца як мага з большай колькасьцю беларусаў,
– каб пачуць іх гісторыі й распавесьці сваю;
– даведвацца пра патрэбы й праблемы беларускіх мігранта;
– па магчымасьці падняць праблему з затрыманьнямі беларускіх мігрантаў у ЗША на сустрэчах з амэрыканскімі палітыкамі;
– прыцягнуць увагу сусьветных СМІ да беларускай павесткі.

Прадугледжваюцца розныя фарматы сустрэч з беларусамі ад выступаў ва ўнівэрсытэтах да нефармальных пікнікоў.

На паездку патрэбныя сродкі! Калі вы маеце магчымасьць і хочаце падтрымаць гэтую важную ініцыятыву, зрабіце свой унёсак па спасылках PayPal | Buymecoffee

Сачыце за навінамі ў сацсетках Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы (АБА) – хутка мы апублікуем расклад сустрэч і гарады, дзе вы зможаце асабіста сустрэцца i пагаварыць з Сяргеем Ціханоўскім.

Увага! Афіцыйныя старонкi вiзыта АБА & СДЖ
Давярайце толькі правераным крыніцам інфармацыі. Бо iснуе практыка стварэньня фэйкавых акаўнтаў, івэнтаў і збораў збоку беларускіх спецслужбаў. Пераправярайце інфармацыю.

Далучайцеся і станьце часткай дыялогу пра будучыню Беларусі!

Каментарыі адключаныя.