Беларусы не толькі памяркоўныя, але і «умераныя»Прынамсі, умераныя адносіны маюць з ангельскай мова…

Беларусы не толькі памяркоўныя, але і «умераныя»

Прынамсі, умераныя адносіны маюць з ангельскай мовай.

Паводле міжнароднага рэйтынгу English Proficiency Index, які адлюстроўвае веданне ангельскай мовы, існуюць пяць груп краін. Гэта краіны з «вельмі нізкім» узроўнем, «нізкім», «умераным», «высокім» і «вельмі высокім». Беларусы ведаюць ангельскую на «умераным» узроўні.

Беларусь стала 35-й з 116 краін у міжнародным рэйтынгу. Сярод нашых суседзяў лепш за ўсё ангельскай валодаюць у Польшчы – 15-е месца. За ёй Літва – 23-е месца. Абедзве краіны ставяцца да групы з высокім веданнем мовы.