Чаму не варта адзначаць Дзень незалежнасці 3 ліпеня 3 ліпеня — не пра незалежнасць.У гэты дзень у 19…

Чаму не варта адзначаць Дзень незалежнасці 3 ліпеня

3 ліпеня — не пра незалежнасць.
У гэты дзень у 1944 годзе Менск быў вызвалены ад нацыстаў, але гэта дата не мае дачынення да самастойнасці Беларусі як дзяржавы.

Сапраўдная незалежнасць — 27 ліпеня 1990 года.
Менавіта тады была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце. Але рэжым вырашыў, што танкі і парады — больш выгадная “незалежнасць”.

Парад замест свабоды.
3 ліпеня — гэта шоу з салютамі, дзе забыліся на галоўнае: незалежнасць — гэта права выбару, а не сцэна з аркестрам.

Таму 3 ліпеня — гэта не Дзень незалежнасці. Гэта дзень дзяржаўнай міфалогіі.

Мая Краіна Беларусь