Шмат хто лічыць гэтае фота сімвалам перамогі над Германіяй. Але насамрэч гэты здымак — пастаноўка. Ф…

Шмат хто лічыць гэтае фота сімвалам перамогі над Германіяй. Але насамрэч гэты здымак — пастаноўка. Фота яшчэ і адрэдагаванае.

Першы савецкі сцяг над Рэйхстагам усталявалі яшчэ 30 красавіка. Але савецкаму кіраўніцтву быў патрэбны прыгожы здымак для прапаганды — не горшы за амерыканскі “Узняцце сцяга на Іозіме” (другое фота).

Тады фатографу Яўгену Халдзею даручылі зрабіць здымак. Ён прыехаў са сцягам і папрасіў салдат пазіраваць. Фота хутка апублікавалі савецкія выданні, але потым яшчэ рэдагавалі.

Напрыклад, у аднаго з салдат прыбралі другі гадзіннік, бо гэта магло быць сведчаннем марадзёрства. Потым упрыгожвалі сцяг і дадалі дым над горадам дзеля большага драматызму.

Адзін просты прыклад таго, як перамогу пачалі выкарыстоўваць у прапагандзе. І робяць гэта дагэтуль дзеля “победобесия”.