Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі т…

Доктарку Алену Мікалаеву падчас вайны адправілі на Валадарку за дапамогу габрэям — у XXI стагоддзі там жа апынецца яе праўнучка Марына Золатава

Фізіёлаг, кандыдат медыцынскіх навук Алена Іванаўна Мікалаева — сваячка палітзняволенай галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай, прабабуля па лініі яе таты. Падчас вайны Алена Мікалаева ўзначальвала ў Мінску лякарню для сірот, хаваючы ад немцаў габрэйскіх дзяцей у туберкулёзным аддзяленні. Калі гэта ўскрылася, жанчына трапіла на Валадарку і цудам пазбегла расстрэлу. Праз 78 год у тых жа сценах турмы правяла некалькі год яе праўнучка Марына Золатава.

https://nashaniva.com/367532

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367532