Нечакана Мінадукацыі вырашылі пералічыць вынікі першага ЦЭ па новай методыцы, пішуць дзяржСМІ.
Абноўленыя балы можна будзе ўбачыць ўжо сёння. Новая методыка распрацавана «з выкарыстаннем падыходаў, якія ўжываюцца пры правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання», заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Пры гэтым у Мінадукацыі заявілі, што камісія па праверцы вынікаў ЦЭ не знайшла памылак у падліку балаў, але з-за вялікай колькасці скаргаў выпускнікоў і іх бацькоў яны прыйшлі да высновы, што новая сістэма ўсё ж вельмі складаная.
KYKY учора разбіраліся, з-за чаго адбыўся скандал з вынікамі ЦЭ, з якіх смяяліся ўсе, асабліва выпускнікі ў ціктоку.