У Мінску затрымалі беларуску, якая прыехала з Расіі памяняць пашпарт. На відэа сілавікоў яна кажа, што апошнія восем гадоў жыве і працуе ў Маскве.
У 2020-м прыязджала ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у вулічных пратэстах, а пасля вярнулася ў РФ.
У чым менавіта абвінавачваюць дзяўчыну, пакуль невядома. На відэа паказвалі каментары пра сілавікоў, якія нібыта яна пісала.