Дарэчы, ненавіснікі Рэчы Паспалітай, якія любяць супрацьпастаўляць ёй Вялікае княства Літоўскае, і з…

Дарэчы, ненавіснікі Рэчы Паспалітай, якія любяць супрацьпастаўляць ёй Вялікае княства Літоўскае, і заяўляюць пра тое, што Расейская імперыя падзеламі РП нібыта выратавала беларусаў, забываюць вельмі важныя нюансы:

1. ВКЛ як асобная структура са сваімі межамі, законамі і ўладамі працягвала існаваць цягам усёй Рэчы Паспалітай і была ліквідаваная менавіта з далучэннем да Расеі ў 1795 годзе.

2. Усе спробы аднавіць ВКЛ у Расейскай імперыі, напрыклад, план Міхала Клеафаса Агінскага, у Расеі так і не былі рэалізаваныя. Замест ВКЛ былі створаныя асобныя губерні з прававым статусам як у іншых расейскіх рэгіёнаў. І калі Каралеўства Польскае ці Вялікае княства Фінляндскае мелі сваю аўтаномію, то ВКЛ – не.

3. Менавіта ў Расеі былі ліквідаваныя апошнія рэшткі суб’ектнасці ВКЛ: у 1831 і 1840 было спыненае дзеянне Статуту ВКЛ і ў 1839 ліквідаваная Уніяцкая царква. А беларусы сталі часткай “трыадзінага расейскага народу” – не самастойным народам, а нейкай часткай. Нават беларускія кнігі мусілі выдавацца як балгарскія, каб хоць неяк прайсці цэнзуру. Такое вось яно “вызваленне” ад Рэчы Паспалітай.

Historyja

Ніякі не сакрэт, што наратывы супраць Рэчы Паспалітай расейцы паспяхова ўвялі не толькі сярод лукашэнкаўцаў, але нават часткі тых, якія лічаць сябе “свядомымі беларусамі”.

Бо цывілізацыйны выбар просты, або Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая, або…