Бо ўжо прадстаўленыя матэрыяльныя сьведчаньні злачынстваў камунізму. І Курапаты былі першым адкрытым ўсяму сьвету месцам масавых пахаваньняў. Першым.
Тэма міжнароднага суду над камунізмам пасьля 1991 году ўздымаецца няспынна (у Чэхіі, напрыклад, існуе арганізацыя з удзелам у тым ліку і парлямэнтарыяў, якая вядзе маніторынг злачынстваў пракамуністычных рэжымаў; у яе працы ўдзельнічаў Вацлаў Гавэл, зь беларускага боку — Івонка Сурвіла і Зянон Пазьняк).
У свой час Васіль Быкаў сказаў, што камуністы ніколі не даруюць Пазьняку адкрыцьця Курапатаў, бо ён даў канкрэтныя сьведчаньні злачынстваў камуністычнага рэжыму.
Доўга час я лічыў, што ў гэтых словах мне зразумела ўсё. Яны нават…