Расейскія алігархі пастаўляюць расейскаму войску наймітаў — расьсьледаваньнеПраект «Важные истории» …

Расейскія алігархі пастаўляюць расейскаму войску наймітаў — расьсьледаваньне

Праект «Важные истории» высьветліў, што Алег Дзерыпаска, Леанід Міхельсон, Сяргей Гардзееў і іншыя мільярдэры плацяць добраахвотнікам, каб наймаць тых на вайну супраць Украіны. Пры гэтым кампаніі, празь якія гэта робяць — «Русал», «Новатэк», ПИК, «Моспромстрой» — пазьбягаюць санкцый.

У такіх схемах бярэ ўдзел і Міхаіл Гуцэрыеў, якога лічаць самым набліжаным да Лукашэнкі расейскім алігархам. У прыватнасьці, кампанія Гуцэрыева «Моспромстрой» шукае «вайскоўца па кантракце ў зону СВА», як у Расеі называюць вайну.