Сёння Раману Бандарэнку магло б споўніцца 34 гады11 лістапада 2020 года ён выйшаў у свой двор, каб …

Сёння Раману Бандарэнку магло б споўніцца 34 гады

11 лістапада 2020 года ён выйшаў у свой двор, каб паразмаўляць з невядомымі, што прыехалі зразаць бела-чырвона-белыя стужкі на Плошчы Перамен, і больш дамоў не вярнуўся. Раман быў збіты, звезены ў Цэнтральнае РУУС, а адтуль у бальніцу, дзе на наступны дзень памёр ад шматлікіх траўмаў.

Трагедыя выклікала шок у тысяч людзей, смуткавала ўся краіна. Нягледзячы на шэраг незалежных расследаванняў, у верасні 2021 года Генпракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце забойства Бандарэнкі: афіцыйныя органы не змаглі ўстанавіць асобу, датычную да злачынства.

За забойства хлопца так дагэтуль ніхто і не пакараны.