“СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА” (11.05, серада, а 19.00 ля помніку Пушкіну) з Паўлам ДзюсекавымВас чакаюць …

“СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА” (11.05, серада, а 19.00 ля помніку Пушкіну) з Паўлам Дзюсекавым
Вас чакаюць нямецкі бункер, Старосьцінская слабада і нобелеўскія лаўрэаты са Старажоўкі, а таксама дом зь вежачкай і завод Гатоўскага, дзе пякуць знакаміты “Нарачанскі”. Мы прыйдзем да царквы Сьв. Марыі Магдалены і пагутарым пра зруйнаваныя старажоўскія могілкі, пабываем каля старажытнай ракі Пярэспы, на беразе якой стаяў легендарны млын Мянеска, пабачым вайсковыя могілкі І сьвятовай вайны, узгадаем фарфоравы завод, а таксама пазнаёмімся зь гістарычным архівам Беларусі.
Маршрут: помнік Пушкіну – царква Сьв. Марыі Магдалены – Старавіленскі тр-т – вул. Веры Харужай – вул. Крапоткіна
Кошт: ахвяраванні
На фота: “Стары Менск”, 1962 г., мастак Кульваноўскі В.