Заклік да суполак і неабыякавых людзей!
Каардынацыйная рада парушыла свой жа Статут, адмовіўшыся вынесці на галасаванне пытанне аб санкцыях супраць Аляксандра Машэнскага. Гэта непрымальна! Калі мы маўчым – такія парушэнні становяцца нормай.
Таму заклікаем усіх неабыякавых беларусаў, суполкі і ініцыятывы далучыцца да паляпшэння працы КР!
Напішыце ў Каардынацыйную раду аналагічны ліст з патрабаваннем празрыстасці, дэмакратычнасці і вынясення пытання на галасаванне. Чым больш галасоў – тым мацнейшы грамадскі ўплыў!
Адрасы для зваротаў:
[email protected]
[email protected]
Разам мы можам зрабіць працу КР сапраўды дэмакратычнай! Далучайцеся!