Мікола — крамень!Так лаканічна адгукнуліся пра Міколу Дзядка некаторыя нашы сябры клуба. Нядаўна пр…

18.10.2025Klub "Lićviny"

Мікола — крамень!

Так лаканічна адгукнуліся пра Міколу Дзядка некаторыя нашы сябры клуба. Нядаўна правялі з ім сустрэчу хутчэй нават не для таго, каб даведацца, якія выпрабаванні давялося яму і іншым прайсці праз турмы, а больш пра яго ідэі, пра тое, што яго натхняе і як нам быць і да чаго рыхтавацца.

Мікола Дзядок — вядомы беларускі анархіст, журналіст і блогер, аўтар кнігі «Колеры паралельнага свету». Ён правёў у зняволенні каля дзесяці гадоў за сваю грамадска-палітычную дзейнасць і двойчы быў прызнаны палітвязнем. Яго прынцыповасць у часы жорсткага ціску сапраўды ўражвае.

Былі рады, што практычна адзін у адзін нашы погляды і ацэнка сітуацыі супадаюць.

Спадзяемся, што гэта пачатак добрага сяброўства!