Звяртаемся да ўсіх беларусаў Літвы, каму вайна — гэта не проста пра жахлівыя навіны з суседняй краін…

Звяртаемся да ўсіх беларусаў Літвы, каму вайна — гэта не проста пра жахлівыя навіны з суседняй краіны, а асабісты боль і нагода дзейнічаць на перамогу. У тым ліку таму, што любы годны беларус, які адчувае пагарду да сённяшняй афіцыйнай Беларусі, што падтрымлівае зверства маскалёў, будзе рабіць усё, каб паказаць украінцам і ўсяму свету: Беларусь — не Лукашэнка!

У Вільні ўжо больш за год існуе ініцыятыва Vilniaus Vorai, якая дапамагае ўкраінскім ваярам вырабніцтвам маскіравальных сетак. Камуфляжныя сеткі аберагаюць жыццё ваяроў. Яны прыкрываюць ваенную тэхніку і іншыя аб’екты, якія важна схаваць ад ворага. Пляценнем гэтых сетак займаюцца літоўскія “стралкі” — удзельнікі нацыянальнага апалчэння Літвы — і іншыя жыхары Літвы, таксама ўкраінцы, які знайшлі сховішча ад вайны ў Літоўскай Рэспубліцы.

Мы заклікаем беларусаў далучыцца да такой важнай дзейнасці на карысць украінскай арміі і беларускім добраахвотнікам, што таксама ваююць на баку Украіны.

Акрамя ўласнаручнай дапамогі па пляценню сетак можна і варта зрабіць добраахвотныя ахвяраванні і пашырыць звесткі пра такую годную ініцыятыву ў сваіх сацсетках і суполках. Для вырабніцтва сетак патрэбны матэрыял. Так, для адной сеткі памерам у 6 метраў неабходна прыкладна 80-100 еўра.

Дапамагчы можна ў падземным пераходзе на пр. Канстытуцыі 3 (уваход з боку ГЦ “Еўропа”) кожны працоўны дзень з 18:00 да 21:00. Падрабязней чытайце на афіцыйным сайце ініцыятывы.

Вы можаце аказаць падтрымку банкаўскім пераводам на рахунак:
Бенефіцыяр: LIETUVOS ŠAULIŲ SĄJUNGA
Банк: AB SWEDBANK: LT167300010146294586
Прызначэнне: support (net)

Жыве Беларусь! Слава Украіне!