На 14-й міжнароднай канферэнцыі імя Сахарава, прысвечанай ветэранам баявых дзеянняў, прадстаўнікі клуба «Lićviny» прынялі ўдзел у канферэнцыі “Hidden Wounds of War”.
Сучасная вайна ва Украіне стварыла новую катэгорыю людзей з унікальным досведам абароны жыцця, таму на канферэнцыі абмяркоўваліся пост-траўматычныя рэакцыі, стрэс і пошук новых сэнсаў жыцця.
На канферэнцыі падняліся пытанні псіхічных і маральных страт ваяроў і ветэранаў баявых дзеянняў, такіх як ПТСР, дэпрэсія, самагубства, трывожныя разлады і панічныя атакі. Важнасць правільнай падтрымкі і дапамогі ў пераходзе да цывільнага жыцця падкрэсліваецца для прадухілення пераходу гэтых станаў у хранічныя.
Клуб «Lićviny» у супрацоўніцтве з рознымі арганізацыямі пачаў працэс падрыхтоўкі праекта для адаптацыі ветэранаў. Запрашаем далучыцца да гэтай жыццёва важнай справы!