СВЯТА Ў ВІЛЬНІ: 35 ГАДОЎ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ!У нядзелю, 23 жніўня, беларусы Вільні збяруцца разам…

Svitanak #Культура

СВЯТА Ў ВІЛЬНІ: 35 ГАДОЎ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ!

У нядзелю, 23 жніўня, беларусы Вільні збяруцца разам, каб адзначыць 35-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

Гэта важная дата ў нашай гісторыі і яшчэ адна нагода нагадаць: незалежная Беларусь — наша агульная каштоўнасць, якую мы захоўваем незалежна ад таго, у якой краіне сёння жывём.

Запрашаем усіх суайчыннікаў і сяброў Беларусі адзначыць гэты дзень разам у цёплай, натхняльнай і душэўнай атмасферы! Нас чакае вялікая музычная праграма, сустрэчы з беларускімі творцамі і адмысловымі гасцямі.

У праграме — выступы:

Ойра
Ванда Марціньш
Уршуля
Сяржук Сыс
Ташыба
Світанак
Юрый Брыцько

Адмысловыя госці — Ілля Міронаў і Павел Севярынец.

Уваход вольны!

Прыходзьце цэлымі сем’ямі, клічце сяброў, бярыце беларускія сцягі — будзем слухаць музыку, сустракацца, размаўляць і адзначаць наша свята разам.

За Беларусь, якую мы любім. За Беларусь, якую захоўваем у сабе. За незалежную Беларусь!

Нядзеля 23 жніўня
15:30
Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)