Канікулы — гэта час адкрыццяў, радасці і новых уражанняў.Для дзяцей, якія праводзяць свой вольны час…

Канікулы — гэта час адкрыццяў, радасці і новых уражанняў.
Для дзяцей, якія праводзяць свой вольны час у этнацэнтры «Світанак», гэта асаблівы перыяд, напоўнены гульнямі, творчасцю і знаёмствам з багатай беларускай культурай.
Дзеці з захапленнем рыхтуюцца да Масленіцы!
У нашай творчай майстэрні яны выразаюць і ўпрыгожваюць сонейкі з паперы – кожнае з іх сімвалізуе цеплыню, святло і надыход вясны. Усе гэтыя яркія сонейкі будуць аздабляць свята і радваць гасцей.
А яшчэ дзеці разучваюць масленічныя песні і заклічкі, танцуюць і водзяць карагод.