2–4 траўня 2025
Вільня – Ціхановец – Бельск – Тыкоцын – Вільня
Запрашаем у незабыўнае падарожжа на Падляшша — край, дзе сплятаюцца гісторыя, прырода і жывое беларускае слова. За тры дні вы наведаеце ўнікальныя музеі, пазнаёміцеся з мясцовымі беларусамі, дакранецеся да традыцый, культуры і музыкі нашых суседзяў.
рэгістрацыя да 14 красавіка
https://forms.gle/x1mBQKqf7DDDjzRc6
Колькасць месцаў абмежаваная
Бронь 100 еўра
Etnocentras “Svitanak” VšĮ, 306677407
Šiaulių bankas
A/S: LT707189900010700734
Banko kodas: 71803
S.W.I.F.T CBSBLT 26
Кошт:
190 еўра для дарослых
180 еўра для дзяцей
160 еўра для дзяцей, якія займаюцца ў этнацэнтры Світанак
У кошт уключана:
Праезд у камфортным аўтобусе
Пражыванне ў дамках ARHE SIEDLISKO
Дадаткова аплочваецца:
Наведванне музеяў у Ціханоўцы і Тыкоцыне
Харчаванне
Што вас чакае:
Ціхановец — музей архітэктуры і побыту Падляшша, шпацыр па этнаграфічнай прасторы.
Бельск (Студзіводы) — сустрэча з даследчыкам Дарафеем Фіонікам у Музеі малой бацькаўшчыны, экскурсія па вёсках, дзе жыве традыцыя.
Тыкоцын — маляўнічы горад з багатай гісторыяй, замкам XV стагоддзя і яўрэйскай спадчынай.
Унікальны аўтэнтычны абрад Валачобнікі, у якім зможаце ўзяць удзел.
Пражыванне — у дамках ARHE SIEDLISKO ў сэрцы падляшскай прыроды.
Вечары ля вогнішча, пікнікі і добрая кампанія!
Не ўпусціце шанец пазнаць Беларусь па-за межамі Беларусі!
Аўтэнтычнасць, душэўнасць і жывое сяброўства — галоўныя складнікі гэтай вандроўкі.