Падчас творча-адукацыйнай вандроўкі на Падляшша фальклорны калектыў “Світанак” возьме ўдзел у свято…

Падчас творча-адукацыйнай вандроўкі на Падляшша фальклорны калектыў “Світанак” возьме ўдзел у святочным валачобным абыходзе “Там па маёвай росе. Агулькі над Пульвай і Мошчонай”!

3 траўня 2025 года Litwinowicze (14:30) і Sycze (17:00)

Разам з намі на свяце выступяць: Жэмэрва і Асочнікі (Студзіводы, Польшча)
Абра (Латвія)
Кумпанія (Беласток, Польшча)

Нас чакае незабыўная атмасфера традыцыйных вясновых абрадаў, песень, танцаў і яднання над пульсуючай беларускай культурай!

Світанак з радасцю прадставіць валачобныя песні і вясновыя гульні ў сэрцы Падляшша.
Запрашаем усіх далучыцца да сапраўднага народнага свята!