Пачатак падарожжа гурта “Світанка” на Падляшша пачаўся з наведвання этнаграфічнага музея ў Ціханоўцы…

Пачатак падарожжа гурта “Світанка” на Падляшша пачаўся з наведвання этнаграфічнага музея ў Ціханоўцы, сапраўднай скарбніцы традыцыйнай культуры пад адкрытым небам. Тут сабраны і перанесены з розных куткоў рэгіёна старыя драўляныя хаты, гаспадарчыя пабудовы, вятрак, каплічкі, кузня — усё, як было сто гадоў таму.
У гэтым музей ёсць магчымасць дакрануцца да жывой гісторыі. Дзеці і дарослыя з захапленнем хадзілі па дворыках, разглядалі аўтэнтычныя інтэр’еры, слухалі аповеды пра народныя рамёствы і побыт сялян.
Наведванне гэтага музею стала жывым урокам традыцыі — не з кніг, а праз уласны дотык, песню і рух.