Гурт “Світанак” падчас свайго падарожжа наведаў музей малой бацькаўшчыны ў вёсцы Студзіводы. Гэтае м…

Гурт “Світанак” падчас свайго падарожжа наведаў музей малой бацькаўшчыны ў вёсцы Студзіводы. Гэтае месца захапіла нас сваёй атмасферай, духам любові да роднай зямлі і беражлівага стаўлення да спадчыны продкаў. Асабліва каштоўнай стала сустрэча з Дарафеем Фіонікам — вядомым дзеячам беларускай культуры, захавальнікам і руплівым дасьледчыкам гістарычнай памяці нашых землякоў.
Ён падзяліўся з намі гісторыямі пра жыццё мясцовых беларусаў, паказаў рэдкія экспанаты, а таксама распавёў пра шматгадовую працу над аднаўленнем і захаваннем культуры Падляшша. Мы адчулі сапраўднае яднанне з каранямі і вялікую духоўную сілу, якая жыве ў такіх людзях, як пан Дарафей. Гэтая сустрэча стала важнай часткай нашага падарожжа і яшчэ раз нагадала, як важна шанаваць і перадаваць беларускую спадчыну наступным пакаленням.