28 траўня ў 18.00Запрашаем дзяцей і дарослых на цудоўны інтэрактыўны спектакль – казку “Прыгоды Яны …

28 траўня ў 18.00
Запрашаем дзяцей і дарослых на цудоўны інтэрактыўны спектакль – казку “Прыгоды Яны ў казачным лесе”

Наш спектакль – гэта не проста казка, у ім пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, рэальнасць і выдумка.

Усіх нас чакае падарожжа ў казачны лес, куды звычайная дзяўчынка Яна адпраўляецца з-за булінгу ў яе школе за тое, што яна верыць у магію і чарадзейных істот. У лесе яна сустракае Лёшага, Кікімору і вядзьмарку Янусю, ад якіх даведваецца, што казачны свет захапіў злы вядзьмак і што наймацнейшы чарадзей Беладуб збірае сяброў на дужанне са злом…

У гэтым спектаклі закранаюцца важныя тэмы: булінга, даверу, сяброўства, сталення, сувязі пакаленняў і экалогіі.
Узрост: 3+
Рэжысёр – Сяргей Здаронкаў
Афіша, мастак па касцюмах – Lovax Cham
Кампазітар – Віталь Лявонаў
Акцёры:
Сафі Раўнейка,
Дзмітрый Рачкоўскі,
Аксана Чывялёва,
Насця Ушакова, Марына Здаранкова, Алег Мяцеліца, Сяргей Толсцікаў.

Адрас: Vileisio 18N
https://fienta.com/lt/httpsfientacommyevents130292share