У Ноч музеяў – 2025 Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча запрашае наведаць беларускі маляваны вы…

У Ноч музеяў – 2025 Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча запрашае наведаць беларускі маляваны вырай!

Калі ў самыя цёмныя часы людзям заставалася толькі надзея, на цёмным фоне, як мары пра светлую будучыню, пачалі распускацца яркія рознакаляровыя кветкі, птушкі, расліны, дзівосныя звяры – тое, што мы бачым на маляваных дыванах і куфрах, паліхромных кашулях і ручніках, у садах нашых бабуль. Мы запрашаем вас у беларускі маляваны вырай! Намалюйце свае самыя яркія мары, і няхай яны спраўдзяцца!

У праграме:

13:00 – 20:00
Кірмаш майстроў (можна прыдбаць сабе цікавыя аўтэнтычныя вырабы ад бранзалетаў з арнаментам і хустак з набіванкай да світшотаў і кніг)

15:00 – 15:45 Арт-гутарка з рэжысерам спекталя “Мальовані слова / Маляваныя словы” (паказ фільма з унікальнымі кадрамі з экспедыцыі, якая даследавала жыццё і лёс Алены Кіш і Марыі Прымачэнка)
16:00 – 16:30 Адкрыццё выставы “Горкія травы”
16:30 – 17:00 Аўкцыён працаў беларускіх мастакоў (можна выйграць 1 з 10 працаў за данат у 5 еўра: https://buymeacoffee.com/luckevichmuseum).

Майстар-класы:
14:00 – 15:00 Робім падстаўку-маляванку пад кубачак (для дзяцей)
15:00 – 17:00 Робім шопер з сапраўднай маляванкай (для дарослых)
Колькасць месцаў на майстар-класы абмежаная. Патрабуецца рэгістрацыя.

15:00 – 16:30 Гульні для дзяцей і аквагрым
16:30 – 17:00 Беларуская батлейка (“Лясная жыхарка” і “Дзве зорачкі”)
Арт-праект: малюем мары і свой беларускі вырай

18:00 – 19:00 Дранік-фэст

18:00 – 20:00 Канцэрт Яўгена і Вольгі Барышнікавых, а таксама варштат па народных спевах

20:00 – і да ўпаду: Танцы ў музеі пад жывую музыку

Расквецім дзень і ноч разам!

17 траўня (субота)
13:00-20:00
Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча

Салют! Вітаем на старонцы беларускага музэю ў Вільні. Мы распавядаем гісторыі беларусаў на радзіме ды ў замежжы.