Шаноўнае спадарства!Запрашаем узяць удзел у апытанні, прысвечаным вывучэнню досведу пражывання, адап…

Шаноўнае спадарства!

Запрашаем узяць удзел у апытанні, прысвечаным вывучэнню досведу пражывання, адаптацыі і адукацыйных патрэбаў беларускіх бацькоў і дзяцей у Літве.

Пасля некалькіх год працы нефармальнай ініцыятывы мы ствараем асацыяцыю беларускіх бацькоў у Літве. Яна будзе прадстаўляць інтарэсы сем’яў, падтрымліваць адукацыю, а таксама спрыяць інтэграцыі з захаваннем мовы, культуры і самабытнасці.

Калі вы жывяце ў Літве, маеце дзяцей, якія вучацца тут, і лічыце сябе і/або дзяцей беларусамі — запоўніце, калі ласка, анкету. Гэта зойме каля 10–15 хвілін, бо нам важна зразумець супольнасць, якую прадстаўляем.

Анкета ананімная, але напрыканцы можна пакінуць e-mail, каб далучыцца да асацыяцыі ці атрымліваць навіны.

Шчыра дзякуем за ваш удзел!