Данат на музыкаў і арганізацыю: 20 еўра з дарослага чалавека
Для тых хто жадае заехаць у суботу – на само свята і не будзе працаваць над яго арганізацыяй, якая пачынаецца з пятніцы вечара кошт удзелу будзе складаць 40 эўра з дарослага.
Месца сьвяткавання знаходзіцца недалей за 50 км ад Вільні.
Хто збіраецца ехаць, неабходна звязацца ці напісаць у асабістыя @ZubrAlieh
+37068351081
Патлумачым як даехаць і распавядзем пра акалічнасці мерапрыемства.
Зрабіце гэта неабходна да вечара ў чацьвер!!!
План мерапрыемства:
Чацьвер вечар — заезд ды адпачынак ад шумнага гораду і… традыцыйны рэлакс з хлебнымі напоямі
Пятніца — дзень стыхій і аднаўлення:
Прачынаемся на ўлонні прыроды, яднаемся з навакольным асяроддзем ды напаўняемся стыхіямі вады, агоню, зямлі, паветра.
Знаёмства з суседзямі намётачнай вёскі
Лясная лазня
Майстар-класы: ёга, масаж, жаночае кола і іншыя.
Калі вы хочаце падзяліцца сваім уменнем ці ідэяй — калі ласка,ПРАПАНУЙЦЕ будзем толькі рады!
Субота — Купальскі дзень і ноч
Раніца: прывітанне сонца, ачышчэнне вадой ды рытуальнае вытаптванне паляны,
Збор зёлак, пляценне вянкоў,
Складанне вогнішча
Агульны забаўляльны заплыў
КУДЗЕНЬ ды адпачынак
КУПАЛЬСКАЕ СЬВЯТА
Карагоды, песні, танцы, гульні
Рытуальная вячэра з крупнікам
Пошук Папараць-кветкі
Скокі праз вогнішча
Нядзеля — завяршэнне і падзяка
Сустрэча сонца, качанне ў расе з першымі промнямі сонца каб набрацца здароўя, моцы ды энергіі,
Адпачынак, збор рэчаў, прыборка тэрыторыі, развітанне і выезд
Важна:
Усе ўдзельнікі — паўнавартасныя здзяйсьняльнікі сьвята. Гледачоў няма!
Як падрыхтуемся — так і адсьвяткуем!
Набыть турыстычнае абсталяванне, ўзяць усё патрэбнае і замовіць іншыя паслугі магчыма у @splyvem. Kалі ласка, тэлефануйце альбо пішыце ў асабістыя:
+37068351081, Алег.
+37060815886, Андрей
У Тэлеграме: @ZubrAlieh, @andrey11129