Дарагія сябры! Ад усяго сэрца дзякуем кожнаму і кожнай з вас за тое, што былі разам з намі на Купалл…

Дарагія сябры!

Ад усяго сэрца дзякуем кожнаму і кожнай з вас за тое, што былі разам з намі на Купаллі — чароўным сьвяткаваньні летняга сонцастаяння, дзе гучалі песьні, запальваліся вогнішчы, пляліся вянкі ды падтрымліваліся нашыя старадаўнія традыцыі

Вы — сапраўдныя стваральнікі гэтага сьвята: сваімі галасамі, энергіяй, рукамі і сэрцамі.
Купалле — гэта не проста відовішча, а супольны досвед, жывая спадчына, якая адбываецца тут і цяпер.
І тое, як мы адсьвяткавалі яго сёлета, — яскравае сведчаньне таго, што беларуская культура жыве і гучыць, дзякуючы менавіта вам!

Разьвітваемся да наступнага года, каб зноў сабрацца разам — пад адкрытым небам, з песняй, трыдыцыяй ды агнём.

А каб заставацца на сувязі, дзяліцца ўражаннямі і сачыць за наступнымі падзеямі,
падпісвайцеся на нашы сацыяльныя сеткі і тэлеграм-канал:
@etnacentr_svitanak

Цэлы год да наступнага Купалля няхай вас вядзе і сілкуе энергія стыхій —
каб і ў штодзённых справах вам дапамагалі:

рукі — чыстыя ад купальскай вады,
ногі — дужыя ад купальскіх карагодаў,
сэрцы — гарачыя ад купальскіх кастроў.

Да сустрэчы!