8 чэрвеня 2025 адзначалася свята ТРОІЦА. Троіца (альбо іншыя назвы: Сёмуха, Зяленыя святкі) — гэта …

8 чэрвеня 2025 адзначалася свята ТРОІЦА.
Троіца (альбо іншыя назвы: Сёмуха, Зяленыя святкі) — гэта хрысціянскае свята ў гонар Святой Троіцы (Ацец, Сын і Святы Дух). Але ў Беларусі яно шырока захавала народны складнік.
Асноўнымі традыцыямі ў гэты дзень з’яўляецца:
ўпрыгожванне хаты і двара зялёнымі галінкамі (асабліва бярозы, ліпы, кляну, папараці) — гэта сімвал адраджэння прыроды і абнаўлення
раскладванне ў хаце зеляніны, травы, каб “Дух Святы хадзіў па чыстай зялёнай зямлі”.
пляценне вянкоў з траў і кветак, іх насілі на галаве або ўпрыгожвалі імі жывёлу.
моладзь і дзеці водзяць карагоды, спяваюць песні, часта — з русальнай тэматыкай.
А пасля пачынаецца русальны тыдзень.