15 чэрвеня прыходзіцца на РУСАЛЬНЫЯ ДЗЯДЫ
У канцы Русальнага тыдня адзначаліся памінальныя дні — Русальныя дзяды.
У гэты дзень людзі хадзілі на могілкі, паміналі продкаў, прыносілі ежу, рабілі “трызну”.
У некаторых мясцовасцях рабілі “провады русалкі” — апошнія рытуалы з лялькай-русалкай: спальвалі, тапілі ці хавалі.
Верылі, што з гэтага дня русалкі вяртаюцца “ў той свет”, і наваколле становіцца бяспечным.
Русальны тыдзень, які пачынаецц на 50-ы дзень пасля Вялікадня, з’яўляецца памежным перыядам паміж светам жывых і мёртвых, паміж веснавым і летнім цыклам, паміж сілай наваколля і яе стыхіяй. Лічыцца, што ўсё, што адбываецца павінна захоўваць баланс. А праз абрады людзі імкнуліся ўплываць на надвор’е, ураджай, бяспеку.