Світанак на ТУТАКА: гульні продкаў для малых нашчадкаў Запрашаем дзяцей на сапраўдныя жывія белару…

Світанак на ТУТАКА: гульні продкаў для малых нашчадкаў
Запрашаем дзяцей на сапраўдныя жывія беларускія гульні — такія, якія гулялі нашы бабулі і дзядулі, калі былі малымі

12 ліпеня (субота)
11:00 – 12:30
Hamaka — месца збору, а далей рушым разам на вясёлы луг!

Гэта не проста гульні — гэта жывое народнае мастацтва, якое перадаецца ад сэрца да сэрца, ад продкаў — нашчадкам.

Дзеці з фальклорнага калектыву “Пацеркі” будуць вядучымі гульняў — разам з вамі яны створяць сапраўдную казку, дзе ўсе будуць удзельнічаць!

Будзем бегаць, смяяцца, спяваць, трымацца за рукі і адчуваць сябе часткай вялікай сям’і.
Кожная гульня — гэта нітачка, што злучае нас з мінулым, і робіць наш свет цяплейшым і весялейшым.

Гэта свята супольнасці, дзе няма сцэны і гледачоў — толькі радысныя твары і жаданне гуляць!

Прыходзьце з дзецьмі — нажывём успамінаў, якіх хопіць на цэлае лета