ЛЕТНІК у этнацэнтры “Світанак”Запрашаем дзяцей ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў правесці лета весела ды …

ЛЕТНІК у этнацэнтры “Світанак”

Запрашаем дзяцей ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў правесці лета весела ды карысна ў асяроддзі творчасці ды сяброўства.

  па 29 жніўня 2025 года
штотыдзень, з панядзелка па пятніцу — з 8:30 да 17.30
Месца правядзення:
Этнацэнтр “Світанак”
A. Smetonos g. 5 – 305, Vilnius
Кошт:
— 150 еўра за тыдзень
— або 40 еўра за 1 дзень
Трохразовае харчаванне: сняданак, абед, падвячорак

У праграме:
— рознастайныя актыўнасці і спартовыя заняткі
— інтэрактыўныя гульні і трэнінгі
— харэаграфія, спевы і творчыя практыкі
— дэкаратыўна-выяўленчае мастацтва
— шпацыры па старой Вільні і тэматычныя вандроўкі
— сплавы на байдарках і прыродныя прыгоды
— заняткі праходзяць на беларускай, літоўскай, ангельскай, польскай і рускай мовах

З дзецьмі працуюць цікавыя, крэатыўныя і адданыя сваёй справе педагогі — прафесіяналы з досьведам працы ў мультыкультурным і адукацыйным асяроддзі.

Кожны тыдзень — новыя тэмы, майстэрні, сябры і адкрыцці!

Расклад на дзень:
8:30 – 9:00 — Прыём дзяцей
9:00 – 9:30 — Дзіцячы сход, вітанне ды танцавальная размінка
9:30 – 10:00 — Сняданак
10:00 – 11:30 — Тэматычныя заняткі: тэатр, харэаграфія, музыка, сьпевы.
11:30 – 13:00 — Шпацыр ды гульні на двары
13:00 – 14:00 — Абед
14:00 – 15:30 — Практычныя заняткі альбо трэнінгі
15:30 – 16:45 — Заняткі па дэкаратыўна-выяўленчаму мастацтву
16:45 – 17:15 — Падвячорак
17:15 – 17:30 — Прыборка ды развітанне
Кожны аўторак і чацьвер спартовыя заняткі на ўлонні прыроды на гарацкім пляжы жырмунай
https://maps.app.goo.gl/dXyULbpmpcQo33XP6?g_st=com.google.maps.preview.copy

Запіс у летнік па спасылцы
https://forms.gle/Me9oXticvJeDYoaG7