Запрашаем на рэканструкцыю БЕЛАРУСКАГА ВЯСЕЛЛЯ! 23 жніўня 2025 14:00 Месца: вясковы падворак у ако…

Запрашаем на рэканструкцыю БЕЛАРУСКАГА ВЯСЕЛЛЯ!
23 жніўня 2025
14:00
Месца: вясковы падворак у аколіцах Вільні (адрас — пасьля рэгістрацыі і перадаплаты 20 еўра на рахунак этнацэнтра “Світанак”)
Кошт удзелу: 40 эўра

Вы станеце непасрэднымі удзельнікамі традыцыйных вясельных абрадаў ды звычаяў! Разгавеемся, а потым разам будзем сьпяваць ды танчыць з музыкамі!
Вас чакае:
пачастунакі з беларускага вясельнага стала: бульба параная, гуркі маласольныя, яешня з цыбуляй, сала, селядзец, каўбаса пальцам пханая, морс ды канешне вясельны КАРАВАЙ, да якога кожны госць будзе запрошаны асобна, каб выказаць свае цёплыя пажаданні маладым
Астатнія напоі ды пачастункі на свой густ прыносьце з сабой.

Будзе гучна, весяла і душэўна — як мае быць на сапраўдным беларускім ВЯСЕЛЛІ! Не прапусціце цудоўнае занурэнне ў традыцыйны свет продкаў!

Колькасць месцаў абмежавана.
Рэгістрацыя па спасылке ці ў шапцы профілю
https://forms.gle/1rnZyfx1TyyGtSzo6