У этнацэнтры «Світанак» прайшоў майстар-клас, прысвечаны Грамніцам Спадар @ZubrAlieh распавёў пра зн…

У этнацэнтры «Світанак» прайшоў майстар-клас, прысвечаны Грамніцам
Спадар @ZubrAlieh распавёў пра значэнне гэтага старадаўняга свята, пра свечкі-грамніцы, якія здаўна асвячалі як абярэг для дома. Удзельнікі даведаліся, чаму Грамніцы лічацца сустрэчай зімы і вясны, і чаму агонь у гэты дзень мае асаблівую сілу.
Было цёпла, душэўна і вельмі светла — як і належыць святу, што нясе надзею і абарону. Дзякуем усім, хто быў разам з намі!