1 сакавіка беларускія актывіст_кі і ініцыятыва «Гэта Окей» запрашаюць вас на прагляд з абмеркаваннем драмы грузінскага рэжысёра Левана Акіна «А потым танцавалі / And then we danced» (фільм з беларускімі субтытрамі). На 10-ым Адэскім міжнародным кінафестывалі стужка атрымала Гран-Пры.
«And then we danced» – гэта чуллівая гісторыя кахання двух маладых танцораў грузінскага нацыянальнага ансамбля. Кіно пра месца ў душы для традыцый і для новага, для мужнасці быць сабой і пяшчоты…
Чаму варта прыйсці на прагляд?
паразважаем, да чаго можа прывесці дыскрымінацыя
параўнаем грамадства Беларусі і Грузіі у пытаннях талерантнасці
даведаемся пра актуальныя выклікі ЛГБТК+ супольнасці Грузіі
пасля фільму абмяркуем з грузінскімі квір-актывіст_камі цікавыя вам пытанні
Нагадаем, Кропка – прастора вольная ад дыскрымінацыі!
Удзел вольны. Абмежаванне па ўзросце 18+
Калі: 1 сакавіка, 18:30
Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Рэгістрацыя ў @norm_teacher
Мерапрыемства праводзіцца ў межах Тыдня Нулявой Дыскрымінацыі, які ладзіцца арганізацыяй «ІншыЯ» сумесна з партнерамі.