23 лютага народная лідарка Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў выходзіць на антываенныя акцыі і далучацца да мітынгаў 24 лютага, якія праводзяцца ў падтрымку Украіны і супраць вайны, якую распачала Расія пры падтрымцы рэжыма Лукашэнкі.
Учора і сёння беларусы выйшлі на вуліцу прынамсі ў 27 краінах Еўропы, Азіі, Паўночнай і нават Паўднёвай Амерыцы, каб данесці сваю пазіцыю і паказаць: беларусы – з Украінай, Лукашэнка – з Пуціным.
Нам вядома, што беларускія сцягі луналі на вуліцах прынамсі 50 гарадоў свету:
Буэнас-Айрэс
Вена
Сафія
Брусель
Будапешт
Лондан
Берлін, Брэмен, Гамбург, Кёльн, Лейпцыг, Мюнхен і Франкфурт-на-Майне
Тбілісі і Батумі
Сакрамента, Каліфорнія
Тэль-Авіў
Барселона і Эстэпона
Бары і Рым
Таронта
Рыга
Вільня, Клайпеда і Каўнас
Люксембург
Осла
Гаага
Лісабон і Порту
Беласток, Варшава, Гданьск, Катавіцы, Кракаў, Лодзь, Познань, Торунь, Уроцлаў, Шчэцын
Белград
Братыслава
Хельсінкі
Парыж, Ансі
Прага
Гётэборг і Стакгольм
Талін
Па гэтай спасылцы – шмат фота з розных акцыяў, у якіх прымалі ўдзел беларусы
Дзякуй кожнаму і кожнай! Жыве Беларусь і Слава Україні!
Акцыі праходзяць на ўсіх кантынентах.