Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі: сустрэча пра музыку Беларусі з Яўгенам Цярэнцьевым 13 сакавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі

Тэма сустрэчы – музыка Беларусі.

Госць сустрэчы – Яўген Цярэнцьеў, вакаліст гурта TELEPORT і Mip band.

На занятку мы:

ўзгадаем храналогію развіцця беларускай музыкі ад старажытнасці да сучаснасці

даведаемся пра музычныя інструменты, якія ўласцівы Беларусі

разам складзем плэйліст любімых беларускіх песен – ну і вядома ж паспяваем

Таксама вас чакае невялікі музычны квіз – самыя кемлівыя атрымаюць падаруначкі

Удзел вольны.
13 сакавіка 19:00-21:00
Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Рэгістрацыя ў гугл форме.