Прэзентацыя кнігі “З Порту да Сант’яга: дзённік з пілігрымкі” Штогод каля паўмільёна чалавек выпраўл…

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прэзентацыя кнігі “З Порту да Сант’яга: дзённік з пілігрымкі”

Штогод каля паўмільёна чалавек выпраўляюцца ў сярэднявечны шлях да Санцьяга. Нехта ідзе па рэлігійных прычынах, а нехта — каб проста перазагрузіцца, знайсці сябе ці праверыць на трываласць.

Летась Стэфан Корф прайшоў гэты маршрут з Порту за адзінаццаць дзён. Кожны вечар, збіраючы мазалі і пячаткі, ён занатоўваў свае думкі, эмоцыі і прыгоды. Так нарадзілася шчырая і натхняльная кніга-дзённік.

Што чакае вас на сустрэчы:

Жывыя гісторыі пра начоўкі ў старажытных кляштарах, вячэрняе цінта-дэ-верана і пад’ёмы а шостай раніцы;
Чытанне ўрыўка з тэксту;
Цёплая гутарка і гульня ў словы;
Магчымасць набыць кнігу з аўтографам аўтара. 

Гэтая сустрэча для ўсіх, хто любіць падарожжы, марыць пра Шлях Сант’яга ці проста хоча правесці вечар у прыемнай беларускамоўнай кампаніі за кубкам смачнай какавы. 

Асцярожна: пасля сустрэчы вам вельмі захочацца купіць заплечнік і выправіцца ў дарогу!

7 ліпеня (аўторак), 20:00
“But First Cacao”