6 траўня з 12:00 да 19:00 запрашаем завітаць на душэўны Кірмаш беларускіх рамеснікаў і рамесніц.
Вас чакае сяброўская атмасфера, музыка і ахаладжальныя напоі, а таксама:
упрыгожванні ад Насты
смачнае сочыва ад Дар’і
унікальныя вырабы з дрэва і смалы ад Sova Jewelry
вязаныя сумкі ад Кацярыны
эка-касметыка ручной працы Aroma Cosina
фотапаштоўкі ад Ганны
батанічныя ўпрыгожванні ад Настассі
вязаныя цацкі і бірулькі ад Вольгі
а таксама беларуская сімволіка, кніжкі, хатнія напоі і прысмакі.
Вясна – час абнаўлення! Прапануем пераглядзець сваю шафу і паўдзельнічаць у своп-вечарыне «Скрыня рэчаў». Гэта магчымасць абмяняцца ўжо непатрэбнымі вам рэчамі і знайсьці нешта новае і цікавае!
З 12:00 да 19:00 можна прыносіць: адзенне, абутак, кнігі, цацкі, посуд, упрыгожванні, аксэсуары, побытавыя рэчы – у добрым стане, чыстае, не ірванае.
Своп – цудоўная магчымасць паспрыяць паляпшэнню экалогіі ў сяброўскай атмасферы. А яшчэ падчас свопу мы зладзім 3 дабрачынных аўкцыёны з каштоўнымі прызамі. Не прапусьціце
Сачыце за навінамі ў канале Кропкі і запішыце Кірмаш ў свой каляндар:
субота 06 траўня, 12:00-19:00
Прастора «Кропка», Амаглеба 1,Тбілісі
Мерапрыемства прыязнае для дзяцей, таму завітвайце ўсёй сям’ёй!