СВОП – гэта цудоўная магчымасць пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў і падарыць ім другое жыццё.
Прапануем вам вызваліць ў сваёй шафе больш месца для новага і пашукаць яго ў “Скрыні рэчаў” – магчыма нешта прыйдзецца вам даспадобы
Што можна прыносіць: адзенне, абутак, кнігі, цацкі, посуд, упрыгожванні, аксэсуары, побытавыя рэчы – у добрым стане, чыстае, не ірванае.
Вы можаце завітваць на своп ў любы час з 12:00 да 19:00. Аднак асноўныя актыўнасці адбудуцца а 14:00, а 16:00 ды а 18:00 гадзіне.
Мы прапануем вам распавесці цікавосткі, якія могуць быць звязаны з вашай улюбёнай кашуляй ці брошкай – як кажуць, добрая гісторыя ўсё робіць значна цікавей! Гэта можна будзе зрабіць самастойна ці з дапамогай нашага вядоўцы.