Што такое «мужчынскае» і «жаночае»? Што такое «гендарная норма», адкуль гэта ўзялося, хто гэта кантралюе і як гэта ўплывае на ўсіх нас асабіста?
У гэтую суботу ў форме гульні і абмеркавання мы разбяромся з паняццямі «гендар», «квір», «трансгендарнасць», «небінарнасць». Паразважаем пра тое, што такое «гендарная роўнасць» і навошта яна патрэбна нам усім.
Сустрэчу праводзіць ініцыятыва «Гэта Окей», а менавіта Дар’я – актывістка і трэнерка нефармальнай адукацыі.
Удзел вольны. 15 лiпеня 14.00 – 15.30 Мова сустрэчы: беларуская і руская Месца: Тбілісі, цэнтр (адрас адправім усім зарэгістраваным) Рэгістрацыя на сустрэчу