Жыццё ў Грузіі: як мінімізаваць колькасць адыходаў?
На сустрэчы абмяркуем:
як працуе мясцовая сістэма абыходжання з адыходамі і ці ёсць у Грузіі перапрацоўчыя заводы; як адрозніць смецце ад адыходаў; чаму важна змяніць сваё стаўленне да пытання сартыроўкі; што, як і куды можна здаваць на перапрацоўку ў Тбілісі; што рабіць, каб адыходаў было меней.
Спікерка Таццяна Рэмнева – сузаснавальніца эка-асветніцкага праекта Parki ar minda.
Мова сустрэчы: руская.
Удзел вольны, зарэгістравацца і пакінуць сваё пытанне можна тут.
Калі:14 лістапада (аўторак), 19:00-20:30 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)